Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі з’яўляецца адной з найбольш шматлікіх членскіх арганізацый Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — самай масавай грамадскай арганізацыі, якой належыла і належыць вялікая роля ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці беларускага грамадства.
Гісторыя прафесійных аб’яднанняў у настаўніцкім асяроддзі пачынаецца з ХІХ стагоддзя. Але ключавым у летазлічэнні галіновага прафсаюза стаў з’езд Саюза работнікаў асветы і сацыялістычнай культуры, які адбыўся ў студзені 1921 года.
100 гадоў — вялікі адрэзак часу, за якое ў жыцці краіны і ў жыцці прафсаюза змянілася вельмі многае. Прафсаюз пераймяноўваўся, разбуйняўся, аб’ядноўваўся, нязменным заставалася толькі адно — галоўная задача арганізацыі: абарона правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза.
Более подробную информацию можно прочитать здесь https://estu.1prof.by/100gadoy/.